Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
11:05 19.11.2019
Мультимедиа
Восеньская дэпрэсія ў кропельках вясновай радасці

Восень 2019-га паціху сплывае ў Лету. Апошняя зялёная трава, апошнія пажоўклыя лісты, паўраспранутыя дрэвы і вільготна-туманнае паветра настройваюць душу на зімовы лад — мінорнае гучанне і мажорнае планаванне Новага года, які паціху прабіраецца да мяжы дванаццатага месяца.

У гэтай восеньскай дэпрэсіі ёсць і кропелькі вясны — залацістыя агеньчыкі надзеі на хуткую сустрэчу з сонцам. Заплюшчыў вочы, перайшоў праз масток — і на душы пацяплела. Шукаць незямное цяпло, спадзявацца і верыць у лепшае — гэта ў характары кожнага чалавека, гэта, у нейкай ступені, — мэта жыцця.

Такія думкі прыходзяць падчас вандроўкі па ваколіцах Новалукомля, Лепеля (гарады Віцебшчыны). Вось старыя могілкі, старажытнае гарадзішча, рэшткі бровара і вінакурні, Лукомльская ДРЭС і Лепельская ГЭС, касцёл святога Казіміра са скульптурай Божай Маці, помнікі Льву Сапегу, цмоку, русалцы… І вада… Бясконцасць вады нагадвае пра бясконцасць жыцця, пра тое, што не варта губляць кароткія зямныя хвіліны ў восеньскай меланхоліі, а варта шукаць кропелькі вясновай радасці, якая абавязкова натхніць на чаканне новага лета.

Зміцер Арцюх

Фота: Святлана Курэйчык